М. Статкевіч: На апазіцыю спрабавалі павесіць і выбух у Віцебску

Беларускі апазіцыйны палітык, былы палітвязень Мікола Статкевіч у інтэрв'ю Еўрарадыё разважае пра рэакцыю беларускага тэлебачання на выбух у Мінску і пра тое, ці могуць улады "павесіць" яго на апазіцыю.
Мікола Статкевіч: "Я думаю, што ўлада паспрабуе "павесіць" гэта на апазіцыю. Такія спробы былі пасля выбуху ў Віцебску. І мабыць зараз будзе не выключэнне.

Але беларускае тэлебачанне падае гэты эпізод як нешта другаснае, усяляк падкрэсліваючы, што "мы перамаглі", "не ўдалося сарваць канцэрт".

Такім чынам, нават нягледзячы на выбух, гэтыя святкаванні працягваліся. І гэтыя людзі, якія так робяць, будуць шукаць любую магчымасць, каб абвінаваціць у тым, што здарылася, сваіх палітычных апанентаў". 

Последние новости

Главное

Выбор редакции