Аляксей Навальны

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

Паліцыя паведамляе пра 70 затрыманых, СМІ — пра 350.

Раніцай у панядзелак да будынка Замаскварэцкага суда прыйшлі сотні людзей. Там сёння агучаць прысуд па "балотнай справе".

У сераду Кіраўскі абласны суд разгледзеў скаргу на прысуд Аляксею Навальнаму і Пятру Афіцэраву.

У ліпені суд у расійскім горадзе Кіраў прыгаварыў вядомага блогера і апазіцыянера Аляксея Навальнага да 5 гадоў зняволення.

"Бярыцеся за зброю. Гэта вайна! Рускія, наперад!" — гэта бабуля заклікае маладых змагацца з мігрантамі. Натоўп бяжыць атакаваць базу гародніны.

Заяўлены лік удзельнікаў акцыі — 2,5 тысячы чалавек. Нагадаем, што апазіцыянер заняў другое месца на выбарах мэра сталіцы.

Кандыдат у мэры расійскай сталіцы Аляксей Навальны заявіў, што не прызнае папярэднія вынікі выбараў.

Маскоўскі гарвыбаркам у ноч на панядзелак агучыў вынікі пасля падліку 99,17% пратаколаў.

Беларускія музыкі на выбарах мэра Масквы падтрымаюць розных кандыдатаў.