Аляксей Навальны

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

А ўсё пачалося з фота, якое расійскі апазіцыянер выклаў у Instagram.
Фота з Facebook-акаўнта Boris Nemtsov Foundation for Freedom
Фота з Facebook-акаўнта Boris Nemtsov Foundation for Freedom
Расійскаму апазіцыйнаму палітыку задалі пытанне аб інтэграцыі Расіі і Беларусі
"У мяне ніколі не было алергіі", — сцвярджае палітык, у якога ў спецпрыёмніку моцна спух твар.
Фота: Навальны
Фота: Навальны
На памежным кантролі ў Навальнага забралі пашпарт "для правядзення спецыяльнай праверкі".
"Я яго на іншае запрашаў", — сказаў генерал.
У выніку расійскі апазіцыйны дзеяч не трапіць на акцыю супраць пенсійнай рэформы, запланаваную па ўсёй Расіі на 9 верасня.
Ён адбыў у калоніі 3,5 гады зняволення. У датэрміновым вызваленні брату вядомага апазіцыянера неаднаразова адмаўлялі.
Фота: Youtube Навальнага
Фота: Youtube Навальнага
Былы прыхільнік Навальнага зарэгістраваў на сябе "Партыю прагрэсу", якую Навальнаму не давалі зарэгістраваць 6 разоў.
Фота са старонкі Насці Рыбкі ва "Вконтакте"
Фота са старонкі Насці Рыбкі ва "Вконтакте"
"Мы жылі, усё было ў парадку. А потым ёй проста захацелася напісаць кнігу".