З'явіўся расклад матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

З'явіўся расклад матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

З'явіўся расклад матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. У нядзелю, 12 сакавіка, у першых паядынках сустрэнуцца мінскае і брэсцкае "Дынама", гомельскі "Лакаматыў" і салігорскі "Шахцёр". Матчы ў адказ прызначаныя на суботу, 18 сакавіка.

У сераду, 15 сакавіка, у першых чвэрцьфінальных гульнях сустрэнуцца жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і "Слуцк", "Мінск" і БАТЭ. Матчы ў адказ адбудуцца ў нядзелю, 19 сакавіка, інфармуе "Прессбол".

Як вядома, уладальнікам Кубка Беларусі з'яўляецца "Тарпеда-БелАЗ", якое летась у фінале, які прайшоў у Брэсце, абыграла БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі