Жыхары вёскі Гожы пад Гроднам засталіся без вады

Жыхары вёскі Гожы пад Гроднам засталіся без вады

Частка жыхароў вёскі Гожы Гродзенскага раёна засталася без вады.  Як інфармуе Радыё "Рацыя", камунальнае прадпрыемства “Мяжа” ліквідавала вулічныя калонкі ў вёсцы. А ў вясковых калодзежах вады няма ўжо некалькі гадоў з прычыны кар’ерных распрацовак камбіната будаўнічых матэрыялаў і няўдалай меліярацыі, якая ў свой час ішла на землях калгаса.

Мясцовыя жыхары кажуць, што адсутнасць вады найбольш балюча адбіваецца на людзях сталага веку, бо ім цяжка хадзіць.  

Дарэчы, тыя, хто ваду атрымоўвае, скардзяцца на яе якасць. Сістэма водазабяспячэння, якой больш за сорак гадоў, знаходзіцца ў кепскім тэхнічным стане, што ўплывае на якасць вады. У выніку мясцовыя жыхары карыстаюць ваду пераважна ў тэхнічных мэтах.

Жыхары вёскі Гожы пад Гроднам засталіся без вады

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі