У ЖКГ расказалі, як мінчукі за год выратавалі амаль дзве сотні дрэў

Ад папяровых паведамленняў адмовіліся ўжо 122 тысячы жыхароў сталіцы

Ад папяровых паведамленняў адмовіліся ўжо 122 тысячы жыхароў сталіцы / pixabay.com

У сталічнай ЖКГ расказалі, як мінчукі за год выратавалі амаль дзве сотні дрэў. Здарылася гэта, дзякуючы іх пераходу на лічбавыя плацёжкі за камунальныя паслугі. Ад папяровых паведамленняў адмовіліся ўжо 122 тысячы жыхароў сталіцы. Яны атрымліваюць плацёжкі праз электронную пошту.

Камунальнікі адзначаюць, што пераход часткі жыхароў сталіцы на лічбавыя плацёжкі дапамагае зэканоміць 673 кг паперы ў месяц, што эквівалентна 16 дрэвам. А за год гэта больш за 8 тон ці 192 выратаваных дрэва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі