Жыхары трох дамоў у Гродне плацілі за тэхабслугоўванне няісных ліфтаў

Жыхары трох дамоў у Гродне плацілі за тэхабслугоўванне няісных ліфтаў

Жыхары трох гродзенскіх дамоў плацілі за тэхнічнае абслугоўванне ліфтаў, якіх у гэтых дамах не было. Цяпер для іх праведзены пераразлік, і выдаткі жыхароў кампенсаваныя. Пра гэта было паведамлена 30 траўня на калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці, перадае БЕЛТА.

Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла, што камунальнікі Гродзеншычны дапускала шмат памылак пры налічэнні насельніцтву. У "жыроўкі" гродзенцам уключалі паслугі, якія фактычна не аказваліся. Напрыклад, за некаторыя камунальныя паслугі людзі заплацілі двойчы. А некаторыя плацілі не толькі за няісныя ліфты, але і за карыстанне дамафонам, які не быў усталяваны ў іх доме. У Ваўкавыску былі выяўленыя факты, калі жыхары ўносілі перадаплату за паслугі па водазабеспячэнні і каналізацыі за люты па тарыфах, які набылі моц пазней.

Найбольшая колькасць выкрытых фактаў з неабгрунтаваным налічэннем тарыфаў прыпадае на студзень. У студзені камунальнікі Гродзенскай вобласці неабгрунтавана налічылі 5,5 млрд рублёў, што выявілася пры пераразліках у сакавіку. Начальнік упраўлення ЖКГ Гродзенскага аблвыканкама Алег Шафранскі запэўніў, што цяпер памылкі выпраўленыя і выплачаныя грошы насельніцтву кампенсаваныя.

Праверкі Камітэта дзяржкантролю ў сферы ЖКГ Гродзеншчыны за 2015 год і першы квартал 2016 года выявілі, што сабекошт жыллёва-камунальных паслуг завышаны на 7,9 млрд руб. Службовыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, праваахоўнікі пачалі 4 крымінальныя справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі