Жонка Статкевіча: Апошні раз я звязвалася з Міколам двое сутак таму

Жонка Статкевіча: Апошні раз я звязвалася з Міколам двое сутак таму

Жонку Мікалая Статкевіча Марыну Адамовіч не сталі змяшчаць у ізалятар, яна на волі. "Падышлі на праспекце Незалежнасці, у форме, адвезлі ў РУУС. Рыхтавалі да Акрэсціна, але ў апошні момант у іх нешта перайгралася. Зараз я буду шукаць Міколу. Думаю, ён быў затрыманы раней, не сёння. Таму альбо на Акрэсціна трэба шукаць, альбо ў іншым месцы. Апошні раз мы звязваліся двое сутак таму. Пасля гэтага Мікола знік, і я не ведаю, дзе ён. Ніхто з нашых агульных знаёмых не ведае", ― расказала Марына Адамовіч Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі