Затрымлівалі і выклікалі ў міліцыю 120 актывістаў і прыхільнікаў Ціханоўскага

Затрымлівалі і выклікалі ў міліцыю 120 актывістаў і прыхільнікаў Ціханоўскага

У Беларусі за некалькі дзён затрымлівалі і выклікалі ў міліцыю каля 120 актывістаў і прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага, сведчаць праваабаронцы. Ім дакладна вядома, што за кратамі знаходзяцца не менш за 55 чалавек. З іх 17 асуджаны на адміністрацыйны арышт — ад 2 да 15 сутак. Сярод іх і Ціханоўскі, які ў Гомелі адбывае арышт, які быў прызначаны яшчэ ў студзені. Яшчэ 38 чалавек у ізалятарах чакаюць судоў. 11 траўня яны пройдуць у 12 гарадах — у Брэсце, Віцебску, Глыбокім, Жлобіне, Кобрыне, Лідзе, Магілёве, Мазыры, Наваполацку, Оршы, Паставах, Полацку.

На мінулым тыдні блогер Сяргей Ціханоўскі заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 9 жніўня. Ён — аўтар YouTube-канала "Краіна для жыцця", распавядае пра тое, як жывуць людзі ў невялікіх гарадах па ўсёй Беларусі, пра сацыяльныя праблемы, беспрацоўе і г. д. Затрыманыя ці ўдзельнічалі ў сустрэчах з блогерам, ці асвятлялі гэтыя сустрэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі