Зачыніліся ўсе крамы гандлёвай сеткі "Буслік"

Крама "Буслік"

Крама "Буслік" / Triniti

Зачыніліся апошнія крамы сеткі дзіцячых тавараў "Буслік", піша Sputnik са спасылкай на гандлёвы рэестр. У тым ліку зачынілася і інтэрнэт-крама:  пры спробе ўваходу з'яўляецца плашка пра тэхнічныя работы.

Пра праблемы гандлёвай сеткі стала вядома летась: за 2023 год зачыніліся яе 18. Сёлета на пачатку года працавалі яшчэ каля 20 гандлёвых кропак.

Сетку "Буслік" заснаваў беларускі бізнесовец Сяргей Місячэнка. Паступова яна стала найбуйнейшай у сегменце дзіцячых тавараў у краіне. У 2018 яе набыла польская кампанія CDRL. Летась у сеткі пачаліся праблемы, яе выручка падала цягам усяго года.

У дзяржрэестры пакуль няма інфармацыі пра пачатак ліквідацыі або працэдуры банкруцтва юрыдычнай асобы. На месца "Бусліка" на беларускім рынку прыйшла сетка "Дзетмір" — "дачка" расійскага "Детского мира".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі