За непрыстойныя надпісы ў ліфтах давядзецца плаціць жыхарам

За непрыстойныя надпісы ў ліфтах давядзецца плаціць жыхарам

За непрыстойныя надпісы ў ліфтах давядзецца плаціць жыхарам гэтых дамоў. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", нядаўна Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі быў пашыраны пералік работ па рамонце пад'ездаў, якія выконваюцца за сродкі жыхароў. Афарбоўка дзвярэй шахты і кабіны ліфта будзе праводзіцца па меры неабходнасці з улікам тэхнічнага і эстэтычнага іх выгляду.

Напрыклад, пры выяўленні надпісаў і малюнкаў, іншых праяў вандалізму. У такіх выпадках камунальнікі падлічаць страты, агульную суму размяркуюць паміж уласнікамі і наймальнікамі кватэр, яе ўключаць у жыроўку для наступнай аплаты. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі