За акцыю супраць расійскай базы апазіцыянераў аштрафавалі на 53 млн

За акцыю супраць расійскай базы апазіцыянераў аштрафавалі на 53 млн

У пятніцу, 9 кастрычніка, суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў справы апазіцыянераў, якіх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай вулічнай акцыі супраць стварэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы. Яна прайшла на плошчы Свабоды 4 кастрычніка, у ёй паўдзельнічалі каля 400 чалавек. Дарэчы, пасля гэтай падзеі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійская ваенная база Беларусі не патрэбная.

Як інфармуюць праваабаронцы, найбольшы штраф атрымаў лідар руху "Разам" Вячаслаў Сіўчык — 10,8 млн рублёў, лідар руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі" Уладзімір Някляеў, былы палітвязень Мікалай Статкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька былі аштрафаваныя на 9 млн рублёў кожны, актывіст з Кобрына Алесь Мех — на 7,2 млн, актывіст руху "За Свабоду" Алесь Таўстыка — на 4,5 млн, мастак Аляксей Марачкін — на 3,6 млн рублёў. Пакуль няма звестак пра прысуд па справе грамадскага актывіста Максіма Вінярскага.

Такім чынам, сем чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму 53,1 млн рублёў

Фота: Еўрарадыё

За акцыю супраць расійскай базы апазіцыянераў аштрафавалі на 53 млн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі