З Беларусі забаранілі вывозіць маскі, бінты, вату, касцюмы хімабароны

З Беларусі забаранілі вывозіць маскі, бінты, вату, касцюмы хімабароны

З Беларусі часова забаранілі вывозіць некаторыя медыцынскія тавары. Адпаведную пастанову Саўмін прыняў 17 сакавіка. У дакуменце пералічваюцца тавары, якія нельга вывезці за мяжу: рэспіратары, хірургічныя халаты, аднаразовыя камбінезоны і касцюмы хімабароны, бінты, вата, марля, маскі, бахілы, медыцынскія пальчаткі, камплекты адзення для медыкаў, дыхальнае абсталяванне.

Забарона не распаўсюджваецца на вываз тавараў для аказання гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам (калі ёсць урадавае рашэнне), ці пры вывазе фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Забарона будзе дзейнічаць да 1 чэрвеня 2020 года.

Цікава, што нядаўна Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў лішнія маскі, спецадзенне прадаць у Германію, дзе іх "не хапае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі