Выхавацелька дзіцячага садка разам з дзецьмі трапіла пад аўтамабіль

У вёсцы Горкі 60-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі ГАЗ 3110 наехаў на пешаходаў — 27-гадовую выхавацельку дзіцячага садка і двух яе трохгадовых выхаванцаў. Пацярпелыя пераходзілі праезную частку па-за пешаходным пераходам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ. 

Выхавацелька і дзеці атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню. 

Па факце здарэння вядзецца праверка. Устаноўлена, што пешаходны пераход знаходзіўся ў зоне бачнасці.

Ілюстрацыйнае фота — propaganda-bdd.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі