Вячаслаў Глеб працягнуў кантракт з "Крумкачамі"

Вячаслаў Глеб працягнуў кантракт з "Крумкачамі"

Аб тым, што Вячаслаў Глеб працягне выступаць за "крумкачоў" да канца сезона 2016 года, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Новае пагадненне з Сяргеем Корсакам разлічана да канца сезона-2017.

Вячаслаў Глеб пачаў гуляць за "Крумкачоў" у дэбютным сезоне каманды ў вышэйшай лізе. За першы круг чэмпіянату нападаючы адзначыўся трыма галамі ў 15 матчах.

 

Пасля першага кола чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе "Крумкачы" маюць 24 пункты і займаюць пятае месца, адстаючы ад трэцяй "еўракубкавай" пазіцыі "Дынама-Мінск" усяго на два ачкі. Да першага месца БАТЭ, які мае 35 пунктаў, "Крумкачам" не хапае 11 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі