Вольга Карач сабралася вылучацца кандыдаткай у прэзідэнты?

Інтэрв'ю з кіраўніцай Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў "Наш дом", зарэгістраванага ў Чэхіі, апублікавала "Белорусская деловая газета".



Сама Карач не дае прамога адказу наконт сваіх прэзідэнцкіх амбіцыяў у 2015 годзе. Разам з тым, яна мяркуе, што жанчына была б складанай саперніцай для Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. "Лукашэнка ўжо навучыўся рабіць "чорныя" PR-кампаніі супраць кандыдатаў-мужчын, і ўсе кандыдаты-мужчыны так ці іначай гуляюць на адным полі. І кожны з іх вымушаны даказваць выбарцам, што ён —"мужчына №1", — адзначае палітык.



Карач мяркуе, што на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе адзіны кандыдат ад апазіцыі. У крайнім разе, іх можа быць два — ад левых і ад правых.



Фота — videoduel.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі