Віктар Цярэшчанка паабяцаў зменшыць курс долара ў тры разы

Кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка паабяцаў у тры разы зменшыць курс долара. Такое абяцанне прагучала 22 лістапада падчас радыёвыступу кандыдата. "Як эканаміст-навуковец з вялікім практычным досведам працы", Цярэшчанка прапанаваў змяніць грашова-крэдытную палітыку дзяржавы. Па словах палітыка, праз 5-7 гадоў курс долара і беларускага рубля можна зраўнаваць.

Кандыдат выказаўся за разумную прыватызацыю, якая будзе адпавядаць інтарэсам народа і дзяржавы, а не замежных спекулянтаў віртуальнымі валютамі, паведамляе БелаПАН.

У міжнароднай сферы кандыдат паабяцаў спыніць "шантажаваць Расію", а таксама "запалохваць Еўрасаюз" адкрыццём меж для наркатрафіку і кантрабанды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі