Відэагульня S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl выйдзе ў верасні 2024-га

Пра дату рэлізу стала вядома з новага трэйлера

Пра дату рэлізу стала вядома з новага трэйлера / twitter.com/GSC_GW

Відэагульня S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl выйдзе ў верасні 2024-га. Пра дату рэлізу стала вядома з новага трэйлера.

Працяг культавай відэагульні ад украінскай студыі GSC Game World некалькі разоў пераносілі, у тым ліку і з-за пачатку вайны: частка каманды была вымушана пакінуць Украіну. Выпуск планаваўся на першы квартал гэтага года.

У гульні, якая выйдзе на кансолях Xbox Series і персанальных камп'ютарах, не будзе лакалізацыі на рускай мове. Ад яе прынцыпова адмовіліся стваральнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі