Instagram будзе замыльваць "нюдсы" у асабістых паведамленнях

Новая функцыя будзе аўтаматычна ўключана для карыстальнікаў ва ўзросце да 18 гадоў

Новая функцыя будзе аўтаматычна ўключана для карыстальнікаў ва ўзросце да 18 гадоў / Reuters

Instagram тэстуе новыя функцыі для абароны ад сексуальнага вымагальніцтва і выкарыстанні інтымных выяваў, а таксама для абмежавання патэнцыйным ашуканцам і злачынцам пошуку і ўзаемадзеянні з падлеткамі. Як піша Meta, зараз іх сацсетка будзе папярэджваць карыстальнікаў аб атрыманні фатаграфій аголеных целаў у асабістых паведамленнях і пачне размываць такія выявы.

Новая функцыя будзе аўтаматычна ўключана для карыстальнікаў Instagram ва ўзросце да 18 гадоў. Уладальнікі акаўнтаў паўналетняга ўзросту змогуць уключыць функцыю самастойна.

Калі функцыя "абароны ад галізны" будзе ўключаная, то карыстачы пры атрыманні фатаграфіі з аголеным целам, спачатку ўбачаць размыты малюнак і змогуць вырашыць, глядзець яго ці не. Карыстальнік таксама ўбачыць паведамленне аб тым, як заблакаваць адпраўніка і паскардзіцца на яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі