У Беларусі Дабравольскага "прызначылі" кіраўніком "экстрэмісцкага фармавання"

Аляксандр Дабравольскі

Аляксандр Дабравольскі / Euroradio

У Вярхоўны суд Беларусі "для вызначэння падсуднасці" накіравалі справу адразу на 20 чалавек, якіх назвалі "аналітыкамі Ціханоўскай", паведамляе Генпракуратура. Следчы камітэт завяршыў яе расследаванне, якое вялося ў рэжыме "спецвытворчасці", яшчэ ў канцы сакавіка. Па гэтай справе праходзяць Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Іх вінавацяць у санкцыях, уведзеных супраць РБ, арганізацыі страйкавага руху, забароне буйных міжнародных спаборніцтваў на тэрыторыі Беларусі і нядопуску беларускіх спартсменаў да міжнародных турніраў, у выпрацоўцы стратэгіі і тактыкі барацьбы з рэжымам Аляксадра Лукашэнкі.

Новым у паведамленні Генпракуратуры стала "прызначэнне" Аляксандра Дабравольскага, дарадцы Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях, кіраўніком "экстрэмісцкага фармавання".

Справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд.

У Беларусі Дабравольскага "прызначылі" кіраўніком "экстрэмісцкага фармавання"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі