Відэа, як зборная Беларусі па футболе правяла вечаровую трэніроўку ў Осла

Відэа, як зборная Беларусі па футболе правяла вечаровую трэніроўку ў Осла

Зборная Беларусі па футболе правяла ў аўторак вечаровую трэніроўку перад таварыскім матчам са зборнай Нарвегіі, які адбудзецца сёння, 31 жніўня. Нашы спартсмены правядуць спарынг на стадыёне “Улевол” у Осла. Пачатак у 20.30 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Склад зборнай, выстаўленай на матч з Нарвегіяй, наступны.

Брамнікі: Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія);

Абаронцы: Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна), Раман Бягуноў ("Дынама-Мінск");

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспар", Турцыя), Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас (абодва — БАТЭ, Барысаў), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія), Сяргей Крывец ("Вісла", Плоцк, Польшча), Іван Маеўскі ("Анжы", Махачкала, Расія), Станіслаў Драгун ("Дынама", Масква, Расія);

Нападаючыя: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Міхаіл Гардзяйчук, Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі