Відэа перамогі салігорскага "Шахцёра" ў Лізе Еўропы над "Рунавікам"

Відэа перамогі салігорскага "Шахцёра" ў Лізе Еўропы над "Рунавікам"

Беларускія клубы паспяхова стартавалі ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. 30 чэрвеня мінскае "Дынама" на сталічным стадыёне "Трактар" выйграла ў "Спартака" з Юрмалы — 2:1. Салігорскі "Шахцёр" у Тафціры на Фарэрскіх астравах перамог мясцовы "Рунавік" — 2:0. Два галы і абодва з пенальці (на 45-й і 84-й хвілінах) забіў Арцём Старгародскі.

7 ліпеня "Шахцёр" будзе прымаць "Рунавік" на сваім полі. У той жа дзень дынамаўцы згуляюць у гасцях са "Спартаком".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі