Мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы абыграла "Спартак" з Юрмалы

Мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы абыграла "Спартак" з Юрмалы

У чацвер, 30 чэрвеня, мінскае "Дынама" ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы на сталічным стадыёне "Трактар" выйграла ў "Спартака" з Юрмалы — 2:1. Дынамаўцы адкрылі лік ужо на 18-й хвіліне, калі дакладна галавой прабіў Арцём Быкаў. У далейшым была роўная гульня, а ў другім тайме госці перахапілі ініцыятыву. На 79-й Данііл Улімбашаў зраўнівае лік. Але не паспелі госці парадавацца гасцявому голу, як той жа Быкаў расстраляў пустую браму і прынёс няпростую перамогу "Дынама".

Мінскае "Дынама" гуляла ў наступным складзе: Ігнатовіч, Габоўда, Капленка, Наёк, Вастравух, Быкаў, Прамудраў, Рассадкін, Жукоўскі (капітан; Шрамчанка, 86), Карыцька (Роткавіч, 66), Хвашчынскі.

7 ліпеня дынамаўцы згуляюць са "Спартаком" матч у Юрмале.

Сёння ж салігорскі "Шахцёр" правядзе матч 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы на Фарэрскіх астравах супраць клуба "Рунавік" (пачатак — а 21-й гадзіне паводле беларускага часу). Тэкставую трансляцыю гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі