Вандалы парэзалі карціны ў мінскім парку Чалюскінцаў (фота)

Вандалы парэзалі большую частку рэпрадукцый з праекту "Ажылыя карціны" Андрэя Смаляка, якія віселі на агароджы ў парку Чалюскінцаў. Як паведамляюць "Мінск-навіны", пацярпелі каля 90% работ экспазіцыі.

Выстава праходзіць у Мінску з траўня 2014 года. На карцінах Андрэй Смаляк пераўвасобіў вядомых беларусаў у персанажаў твораў славутых мастакоў. Напрыклад, у экспазіцыі ёсць партрэты Максіма Мірнага і яго сям'і, Алесі, Іны Афанасьевай, Ларысы Грыбалёвай, Наталлі Пяткевіч і іншыя.

Дарэчы, выстава не першы раз перажывае напад вандалаў. У жніўні 2014 года невядомыя выразалі чатыры карціны з праекта — "Сінія вочы", "Верабейка", "Флейтыст" і "Пасля балю".

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі