Узровень кампенсацыі затрат на "камуналку" расце з апярэджаннем графіка

Узровень кампенсацыі затрат на "камуналку" расце з апярэджаннем графіка

Узровень кампенсацыі беларусамі затрат на жыллёва-камунальныя паслугі расце з апярэджаннем графіка. Да канца года жыхары нашай краіны мусілі аплачваць не менш за 50%, аднак ужо цяпер гэтая лічба складае 58%! Падчас знаходжання ў Лондане намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі адзначыў, што ў пачатку года насельніцтва кампенсавала за "камуналку" 40%, цяпер жа ўзровень кампенсацыі павялічыўся на 18%. У 2017 годзе, як мяркуецца, мусіць быць 75%, сказаў намеснік міністра.

Нядаўна Еўрарадыё атрымала афіцыйны адказ з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, з якога вынікае, што на канец 2016 года ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на жыллёва-камунальныя паслугі складзе "не менш за 50%".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі