Урад прыняў пастанову па справе будучага павышэння заробкаў бюджэтнікаў

Урад прыняў пастанову па справе будучага павышэння заробкаў бюджэтнікаў

У Беларусі ўстанавілі павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі для павышэння заробкаў працаўнікоў бюджэтных арганізацый, а таксама тых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі. Адпаведную пастанову (№ 100 ад 7 лютага 2017-га) прыняў Савет міністраў.

Адзначаецца, што павышаючыя каэфіцыенты ўстанаўліваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Маюцца на ўвазе тыя сродкі, якія вызваліліся ў выніку рэалізацыі мерапрыемстваў па аптымізацыі структуры і колькасці працаўнікоў бюджэтных і іншых арганізацый, а таксама тыя, што засталіся ў выніку эканоміі (за выключэннем выдаткаў на аплату камунальных паслугаў і капітальных выдаткаў). Павышаючы каэфіцыент выкарыстоўваецца да разлічанай тарыфнай стаўкі працаўніка для вызначэння памеру дадатковага павышэння яго заробку. Пры гэтым ён не ўдзельнічае ў фармаванні тарыфнай стаўкі, не ўлічваецца пры падліку надбавак, даплат і прэмій. Больш падрабязна гл. у паведамленні прэс-службы Саўміна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі