Украінцы знялі праграму "Арол і рэшка" пра шопінг у Беларусі (відэа)

Украінцы знялі праграму "Арол і рэшка" пра шопінг у Беларусі (відэа)

На YouTube-канале папулярнай украінскай праграмы "Арол і рэшка" з'явіўся выпуск, прысвечаны шопінгу ў Мінску. Гэта новая серыя чацвёртага сезону праграмы.

Здымкі ў Мінску адбываліся на пачатку красавіка і занялі тры дні.

У праграмае два вядоўцы. Адзін з іх атрымоўвае залатую картку і неабмежаваную колькасць грошай, другі — толькі 100 долараў. Вядоўца Марыя Івакова атрымала залатую картку і купіла ў Мінску трактар "Беларус 132" для бацькоў на лецішча, гадзіннік "Луч" і паліто ў мадэльера за 250 долараў.

Тым часам Ягор Калейнікаў са 100 доларамі вучыўся даіць кароваў у аграгарадку, пабываў на Камароўскім рынку, вучыўся разбірацца ў гатунках бульбы і купляў беларускі трыкатаж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі