У Быхаве зачынілі краму гаспадарчых тавараў за завышаныя цэны

У быхаўскай краме знайшлі завышаныя цэны

У быхаўскай краме знайшлі завышаныя цэны / t.me/kgk_oficial

У Быхаве пасля праверкі Камітэта дзяржкантролю прыпынілі працу прыватнай крамы, паведамляе прэс-служба ведамства. Нагодай для праверкі стаў зварот жыхара Быхава, які паскардзіўся на завышаныя цэны ў краме.

Як сцвярджаюць у КДК, гандлёвыя надбаўкі на больш чым 30 найменняў гаспадарчых тавараў, інструментаў, электратавараў былі завышаныя ўдвая — замест дазволеных 30% ўжывалася надбаўка ў памеры 50-60%. Пры гэтым на многіх таварах не было цэннікаў.

Таксама праверка КДК выявіла, што больш за 100 найменняў тавараў (абутак, тэкстыльныя тавары) прадаваліся без абавязковай маркіроўкі, што забаронена заканадаўствам.

Дзейнасць крамы прыпыненая да поўнай ліквідацыі парушэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі