У ЗША на аўкцыёне прадаюць чырвоны тэлефон, які належаў Гітлеру

У ЗША на аўкцыёне прадаюць чырвоны тэлефон, які належаў Гітлеру

У ЗША на аўкцыён выставілі чырвоны тэлефон, які належаў лідару нацысцкай Нямеччыны Адольфу Гітлеру. Гэта апарат, на задняй панелі якога было выгравіраванае імя Гітлера і нацысцкая сімволіка. Знайшлі тэлефон савецкія салдаты ў 1945 годзе, калі абследавалі бункер дыктатара ў Берліне. Затым апарат перадалі брытанскаму генералу сэру Ральфу Рэйнеру ў якасці сувеніру. Тэлефон цяпер прадае сын Рэйнера. 

Аўкцыённы дом Alexander Historical Auctions заявіў, што таргі пачнуцца са 100 тысяч долараў, але пры гэтым спадзяюцца, што за тэлефон заплацяць каля 300 тысяч долараў.

Прадстаўнік аўкцыённага дома назваў гэты тэлефон “зброяй масавага знішчэння”. Гітлер часта званіў па ім, каб аддаць загады, у тым ліку аб стратах і забойствах, перадае ВВС са спасылкай на замежныя СМІ.

У ЗША на аўкцыёне прадаюць чырвоны тэлефон, які належаў Гітлеру
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі