Інстытут гісторыі паказаў "прыгажосць старажытнага тысячагадовага" Мінска

Так выглядае ў красавіку 2024-га раскапаны летась вал на гарадзішчы на Менцы

Так выглядае ў красавіку 2024-га раскапаны летась вал на гарадзішчы на Менцы / t.me/iinanb/

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі анансуе суботнік 20 красавіка на рацэ Менка ў раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне. У ім возьмуць удзел акадэмічныя інстытуты, Мінкульт, Мінадукацыі, Мінаблвыкаканкам і г. д. Летась там праходзілі маштабныя археалагічныя раскопкі, якія адновяцца сёлета. А пакуль на Менцы пабываў дырэктар інстытута гісторыі Вадзім Лакіза. "Запрашаем жадаючых атрымаць асалоду ад прыгажосці старажытнага тысячагадовага горада!", — піша прэс-служба Інстытута гісторыі.

Археолагі шукалі на Менцы больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці". Пра неабходнасць такіх даследаванняў у чэрвені 2022-га заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Летась іх фінансаванне было павялічана. Маштабныя археалагічныя раскопкі павінны былі пацвердзіць, што летапісны Менск знаходзіўся менавіта там. І навукоўцы не падвялі.

У сакавіку сёлета той жа Лакіза заявіў, што драўніна з асновы вала гарадзішча на рацэ Менка адносіцца да Х стагоддзя. "Узрост драўляных канструкцый — клецяў у аснове вала старажытнага гарадзішча — вызначаны па радыёвуглеродным датаванні і дэндрахраналагічным аналізам", — расказаў ён.

У пачатку лютага БЕЛТА паведамляла, што сёлета афіцыйна могуць прызнаць: Мінску больш за 1000 гадоў. Першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 года, калі кіеўскія князі ваявалі з полацкім князем Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск. Відаць, у 2024 годзе на падставе праведзеных даследаванняў будзе ўрачыста заяўлена, што горад мае больш старажытнную гісторыю. І да гэтага ідзе падрыхтоўка.

Інстытут гісторыі паказаў "прыгажосць старажытнага тысячагадовага" Мінска
Дырэктар інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза / t.me/iinanb/
Інстытут гісторыі паказаў "прыгажосць старажытнага тысячагадовага" Мінска
Інстытут гісторыі паказаў "прыгажосць старажытнага тысячагадовага" Мінска
Інстытут гісторыі паказаў "прыгажосць старажытнага тысячагадовага" Мінска

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі