У жаночай калоніі ў Гомелі пашылі новую форму для юных хакеістаў

У жаночай калоніі ў Гомелі пашылі новую форму для юных хакеістаў

У жаночай калоніі ў Гомелі пашылі новую форму для юных хакеістаў. Для гэтага давялося набыць дадатковае абсталяванне. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” паведаміў начальнік Дэпартамента выканання пакарання Сяргей Дарошка. Паводле яго слоў, “форма ўжо прэзентаваная і зацверджаная”. 30 жніўня першыя 50 камплектаў аддаюць у дзіцяча-юнацкую спартыўную школу “Дынама”. Пасля таго, як яе навучэнцы “выпрабуюць” форму, з’явяцца прапановы і заўвагі, будуць унесеныя карэктывы і новую прадукцыю запусцяць у масавую вытворчасць.

“Клюшкі, якія таксама выпускаюць нашы асуджаныя, пакуль робім, выкарыстоўваючы расійскія загатоўкі, — кажа Дарошка. — Цяпер вядзем перамовы, каб вырабляць клюшкі сваімі сіламі і тым самым зрабіць іх таннейшымі”.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра тое, што для юных беларускіх хакеістаў форму будуць шыць зняволеныя, стала вядома ў канцы траўня. Аляксандр Лукашэнка сказаў пра гэта на Алімпійскім сходзе. Паводле яго слоў, з такой ініцыятывай выступіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, і яна Лукашэнку спадабалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі