У Якуціі “залатая ліхаманка”, людзі шукаюць зліткі, якія ўпалі з самалёта

У Якуціі “залатая ліхаманка”, людзі шукаюць зліткі, якія ўпалі з самалёта

У Якуціі працягваецца “залатая ліхаманка”, людзі шукаюць зліткі (спаў золата і срэбра), якія ўпалі з самалёта. І гэта пры тым, што афіцыйна аб’яўлена, што ўвесь страчаны каштоўны груз ужо сабраны. Як вядома, здарэнне адбылося напярэдадні ў аэрапорце Якуцка. Падчас узлёту самалёта Ан-12, на борце якога былі больш за 9 тон каштоўнага металу ў злітках, сарвала створку грузавога люку. З яго і выпаў груз, кошт якога большы за 122 мільёны долараў. Тэрыторыю ачапілі сілавікі, ішоў збор зліткаў.

На відэа, якое з’яўляецца на YouTube, відаць, што мясцовыя жыхары не паверылі афіцыйным паведамленням пра сабраныя зліткі, яны шукаюць іх у снезе. Больш таго, туды прыязджаюць аматары паўдзельнічаць у “залатой ліхаманцы” з іншых расійскіх гарадоў. Уначы ў Якуцку было каля 30 градусаў марозу. Нягледзячы на гэта пошук не спыняўся, у тым ліку і праваахоўнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі