У В'етнаме разбіўся расійскі верталёт — 16 чалавек загінулі

Катастрофа адбылася побач са сталіцай В'етнама Ханоем. Верталёт Мі-171 расійскай вытворчасці выкарыстоўваўся для трэніровак парашутыстаў, паведамляе ВВС. Пасля падзення на зямлю машына загарэлася. Прычыны здарэння пакуль невядомыя.

Гэта не першае авіяцыйнае здарэнне за апошнія дні. У суботу ў Барселоне ледзьве не адбылася авіякатастрофа, а ў нядзелю ў Польшчы разбіўся невялікі самалёт, які таксама перавозіў парашутыстаў.