У аэрапорце Барселоны ледзьве не адбылася авіякатастрофа (відэа)

У момант пасадкі расійскага “Боінга” кампаніі Utair на узлётна-пасадачную паласу нечакана выруліў авіялайнер аргенцінскіх авіяліній. У выніку пілот расійскага самалёта здзейсніў экстранны сыход на другі круг.

Запіс здарэння з камер назірання ў аэрапорце размешчаны ў інтэрнэце. Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў суботу, 5 ліпеня. На кадрах бачна, што самалёт кампаніі Aerolíneas Argentinas выруліў на ўзлётна-пасадачную паласу і стаў перасякаць яе, калі борт UTair ўжо заходзіў на пасадку.

Расійскі “Боінг 767-300” паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Барселоны з другой спробы. Прычыны здарэння высвятляюцца.