У Варшаве выставілі няскончаную працу Алеся Пушкіна "Карціна Свабоды"

"Карціна Свабоды" Алеся Пушкіна

"Карціна Свабоды" Алеся Пушкіна / reform.by

У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" выставілі няскончаную працу Алеся Пушкіна "Карціна Свабоды", паведамляе reform.by.

Пушкін маляваў яе штогод 25 сакавіка, на Дзень Волі. Мастак ладзіў перформанс на галоўнай плошчы свайго мястэчка Бобр: ставіў на мальберт незавершанае палатно і пісаў карціну. Скончыць твор ён абяцаў, калі Беларусь будзе вольнай.

Дырэкцыя мастацкага цэнтра арганізавала спецыяльны паказ, дзе можна ўбачыць і карціну, і дакументальную стужку, у якой паказваецца фрагмент працэсу стварэння палатна.

Алесь Пушкін быў асуджаны за свае карціны на пяць гадоў і памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай лякарні. Яго пахавалі на могілках у Бабры. Пасля смерці творцы стала вядома, што за некалькі тыдняў да таго яго выключылі з Саюза мастакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі