У страшнай аварыі пад Дзяржынскам цудам выжыў 8-гадовы хлопчык (фота)

Страшная аварыя адбылася пад Дзяржынскам удзень 18 траўня. Як паведамляе БЕЛТА, 33-гадовы кіроўца аўтамабіля "Вольва 740" з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Ад удару кіроўца загінуў на месцы. 8-гадовы хлопчык, які ехаў з ім на пярэднім сядзенні аўто, з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю.

Паведамляецца, што загінулы кіроўца быў суседам хлопчыка і вёз яго са школы дадому. Абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі