У сталіцы адкрываецца выстава лялечных персанажаў “Калыханкі”

У сталіцы адкрываецца выстава лялечных персанажаў “Калыханкі”

5 лютага ў Мінску адкрываецца выстава лялечных персанажаў “Калыханкі”. Экспазіцыя размясцілася ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Выстава прысвечаная 35-годдзю папулярнай тэлеперадачы, на якой гадавалася некалькі пакаленняў беларусаў.

Наведнікі музея змогуць убачыць казачных сяброў першых гледачоў “Калыханкі” — сабачку Цяву, зайчыка Даўгавушыка, воўка Вову, а таксама знакамітых Бусліка, Дзеда Барадзеда і многіх іншых герояў. 

Апроч лялек, у экспазіцыі можна будзе ўбачыць рэдкія архіўныя фотаздымкі, цікавыя кадры са здымачнай пляцоўкі, калекцыю касцюмаў вядучых, а таксама шматлікія малюнкі і лісты, якія дасылалі на праграму маленькія тэлегледачы. Падчас выставы будзе паказаны відэафільм пра гісторыю “Калыханкі”, паведамляе тэлеканал “Беларусь 3”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі