У сераду дэпутаты разгледзяць законапраект пра адтэрміноўку ад войска

У сераду дэпутаты разгледзяць законапраект пра адтэрміноўку ад войска

У сераду, 26 чэрвеня, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі разгледзяць у першым чытанні законапраект пра адтэрміноўку ад войска. Пра гэта паведаміла дэпутат Ганна Канапацкая. "Праект вельмі сыры, з вельмі неадназначнымі нормамі, якія ствараюць пагрозу інтэлектуальнаму патэнцыялу нашай краіны і прывядуць як мінімум да масавай эміграцыі беларускай моладзі", — мяркуе Канапацкая. Яна піша на сваёй старонцы ў Facebook, што яшчэ ёсць шанец змяніць законапраект і яна працуе над праўкамі.

Як інфармавала Еўрарадыё, у інтэрнэце збіраюць подпісы супраць новага закона пра адтэрміноўку ад войска. Між іншым, беларусы не згодныя, што прапануецца даваць адтэрміноўку ад войска толькі адзін раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі