У Непале здарыўся яшчэ адзін магутны землятрус — 6,8 бала

У Непале адбылося яшчэ адзін магутны землятрус. Яго магнітуда склала 6,8 бала. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за 78 км ад сталіцы Непала — горада Катманду.

Гэты землятрус зноў выклікаў сыход лавінаў у Гімалаях. У індыйскай сталіцы Дэлі ад яго хісталіся будынкі.

Нагадаем, што ў суботу, 25 красавіка, у Непале адбыўся разбуральны землятрус магнітудай 7,9 бала. Паводле апошніх звестак колькасць загінулых перавысіла 2000 чалавек. На Эверэсце загінулі 65 альпіністаў.

Паводле ацэнак ААН, шкода была прычыненая 6,6 млн чалавек.

Фота — Russian Look

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі