У НАТО абмяркуюць ядзерную пагрозу з боку Расіі

Міністры абароны краін НАТО ў лютым правядуць сустрэчу, у часе якой абмяркуюць патэнцыйныя ядзерныя пагрозы з боку Расіі, перадае Deutsche Welle са спасылкай на нямецкія СМІ.

На нараду збяруцца кіраўнікі ваенных ведамстваў краін НАТО, за выключэннем Францыі. Галоўнай тэмай сустрэчы стануць палёты расійскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў каля паветранай прасторы краін Паўночнай і Усходняй Еўропы, якія пачасціліся.

У Бруселі ў мінулыя тыдні быў падрыхтаваны даклад з аналізам пагрозаў. З Францыяй, якая не ўваходзіць у групу ядзернага планавання, пазней правядуць асобныя кансультацыі.

У 2014 годзе знішчальнікі альянсу 150 разоў выляталі для ідэнтыфікацыі расійскіх бамбардзіроўшчыкаў — гэта ў чатыры разы часцей, чым у папярэднім годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі