Хлопец вывез з Брэста ў багажніку і збіў бітай сваю былую дзяўчыну, ён затрыманы

Хлопец вывез з Брэста ў багажніку і збіў бітай сваю былую дзяўчыну, ён затрыманы

У МУС распавялі падрабязнасці выкрадання дзяўчыны ў Брэсце. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба міністэрства, здарэнне адбылося пасля 8-й гадзіне раніцы 30 верасня. Жыхар Брэста патэлефанаваў у міліцыю і распавёў, што стаў сведкам выкрадання дзяўчыны: у двары жылога дома па Маскоўскай вуліцы малады чалавек паклаў яе у багажнік аўтамабіля Volkswagen Jetta цёмна-сіняга колеру і з'ехаў. Спецплан "Перахоп" аб'явілі на тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў.

Ужо праз сем хвілін пасля тэлефанавання відавочцы ў міліцыю патэлефанавала дзяўчына. Яна распавяла, што знаходзіцца ў багажніку аўтамабіля, якім кіруе яе былы хлопец. Яна не ведала, куды ён едзе, але паведаміла дадзеныя пра кіроўцу. І гэта аблегчыла задачу сілавікоў.

Хлопец вывез з Брэста ў багажніку і збіў бітай сваю былую дзяўчыну, ён затрыманы
Пацярпелая / Facebook

Машыну знайшлі ў вёсцы Бусні Жабінкаўскага раёна. Пазней аператыўнікі адшукалі кіроўцу, 29-гадовага жыхара Кобрынскага раёна, і 21-гадовую дзяўчыну, якую ён вывез з абласнога цэнтра ў багажніку. Раней стала вядома неафіцыйная версія, што дзяўчына ў згаданай вёсцы збегла з багажніка. Выкрадальнік яе дагнаў і пачаў біць бітай, але вяскоўцы пацярпелую абаранілі. Па версіі міліцыі, якая спасылаецца на словы дзяўчыны, былы хлопец сам яе выцягнуў з багажніка і за прыпынкам грамадскага транспарту некалькі разоў ударыў бітай па галаве. Дзяўчыну шпіталізавалі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Выкраданне чалавека". З затрыманым працуюць следчыя, яны высвятляюць матывы ўчынку. Вядома, што раней у яго не было праблем з законам. Мужчына нідзе не працуе, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі