У Брэсце скралі дзяўчыну, але яна выскачыла з багажніка пад Жабінкай

У Брэсце скралі дзяўчыну, але яна выскачыла з багажніка пад Жабінкай

У Брэсце скралі дзяўчыну, але яна выскачыла з багажніка пад Жабінкай. Як інфармуе virtualbrest.by, здарэнне адбылося 30 верасня. Дзяўчына вызвалілася, калі аўтамабіль Volkswagen праязджаў праз вёску Бусні. Кіроўца яе дагнаў і пачаў збіваць бітай. Дзяўчыну абаранілі вяскоўцы, на месца выклікалі міліцыю. Зламысніка ўжо затрымалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта жыхар вёскі Дзівін Кобрынскага раёна. У машыне знайшлі біту.

У Брэсце скралі дзяўчыну, але яна выскачыла з багажніка пад Жабінкай
Пацярпелую завуць Лізавета С. / Facebook

Дзяўчына шпіталізаваная. Па некаторых звестках, пацярпелая працуе ў банку, ёй 21 год.

На месцы працуюць следчыя.

Пазней у МУС распавялі падрабязнасці крымінальнай гісторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі