У Мінску затрымалі раварыста, які ўдарыў бітай па галаве пешахода

У Мінску затрымалі раварыста, які ўдарыў бітай па галаве пешахода

У Мінску затрымалі раварыста, які ўдарыў бітай па галаве пешахода. Яму 30 гадоў, раней мужчына не меў праблем з законам. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК), інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 19 чэрвеня на вуліцы Пятра Глебкі. Раз’юшаны раварыст напаў на 17-гадовага пешахода, фатографа Васіля Дземідовіча, які ішоў па роварнай сцежцы на тратуары і своечасова не саступіў яму дарогу. Ад сутыкнення раварыст зляцеў з ровара, а затым падняўся і ўдарыў пешахода бітай па галаве. Дземідовіч апынуўся ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай.

Хтосьці з мінакоў зрабіў фота раварыста, што, верагодна. і дапамагло яго знайсці. Затрымалі яго 23 чэрвеня.

Як ездзіць па веладарожках у Мінску: Аб'язджаеш раварыстаў на прывале (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі