У Мінску раз’юшаны раварыст збіў пешахода бітай па галаве (фота)

У Мінску раз’юшаны раварыст збіў пешахода бітай па галаве (фота)

У Мінску раз’юшаны раварыст напаў на пешахода, які ішоў па роварнай сцежцы на тратуары і не саступіў своечасова дарогу. Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю ўвечары на вуліцы Пятра Глебкі. Фатограф Васіль Дземідовіч ішоў па асфальтаванай сцежцы разам са знаёмай і выпадкова зайшоў на роварную дарожку. У яго ўрэзаўся раварыст, які ехаў насустрач і вырашыў не саступаць пешаходам.

Ад сутыкнення раварыст зляцеў з ровара, а затым ускочыў і кінуўся на Васіля з кулакамі. Ён закрычаў на яго, а затым дастаў біту і ўдарыў хлопца па галаве. Пасля гэтага раз’юшаны раварыст знік з месца здарэння, а пешахода забрала хуткая.

У Васіля Дземідовіча чэрапна-мазгавая траўма, сіняк пад вокам і швы на ілбе. У лякарні ён правядзе бліжэйшыя дзесяць дзён. Бацькі пешахода ў той жа дзень напісалі заяву ў міліцыю, а сам хлопец просіць дапамогі ва ўсіх неабыякавых людзей у пошуках агрэсіўнага раварыста, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі