У Мінску загінуў 29-гадовы матацыкліст

Позна ўвечары 2 ліпеня на скрыжаванні вуліц Ціміразева і Кальварыйскай у Мінску загінуў 29-гадовы матацыкліст. Ён сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, які павінен быў прапусціць. Медыкі праводзілі рэанімацыйныя дзеянні, але выратаваць жыццё мужчыне не ўдалося. Ён памёр ад атрыманых траўмаў, інфармуе сайт onliner.by.

Дакладную карціну здарэння ўдасца аднавіць пасля прагляду запісаў камераў відэаназірання.

Фота з твітара і onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі