У Мінску развітваюцца з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам

У Мінску развітваюцца з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам

У панядзелак, 30 студзеня, у Мінску развітваюцца з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам. Ён памёр у ноч на 28 студзеня пасля цяжкай хваробы на 65-м годзе жыцця.

Памінальная літургія раніцай прайшла ў храме Аляксандра Неўскага (вуліца Казлова, 11), пасля яе адбылося адпяванне. Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 11-й да 14-й гадзіны. Ціхановіча пахаваюць на Маскоўскіх могілках сталіцы.

Аляксандр Ціхановіч — адзін з самых вядомых беларускіх эстрадных артыстаў. Яго зорны час прыпадае на 1970-1980-я гады, калі ён быў удзельнікам (разам са сваёй жонкай Ядвігай Паплаўскай) папулярнага ансамбля "Верасы". У 1991 годзе Ціхановіч стаў заслужаным артыстам Беларусі, а ў 2006-м — народным артыстам. У канцы мінулага года ён быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі