У Мінску п'яная кампанія на Peugeot пашкодзіла чатыры аўтамабілі (фота)

Як паведамляе сайт auto.onliner.by, у ноч з суботы на нядзелю нецвярозыя маладыя людзі на Peugeot на вялікай хуткасці ўрэзаліся ў прыпаркаваны BMW. Гэтая машына ад удару пасунулася наперад і сутыкнулася з Peugeot, які, у сваю чаргу, урэзаўся ў Mazda.



Не абыйшлося без пацярпелых. Па словах сведкі, у лякарню трапіў кіроўца з папярэднім дыягназам "пералом сківіцы, ушыб грудной клеткі, пералом рукі".



Пасля таго як ДАІ ад'ехала, паведамляе сведка, вінаваўцам аварыі маці "падвезла пакет з гарэлкай і яны яшчэ ўсю ноч пілі".



Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі