У Мінску Alfa Romeo загарэлася, сама завялася і паехала з гаража (фота)

Незвычайная аўтааварыя адбылася ў Мінску 26 траўня на вуліцы Собінава. Як піша adt.by, аўтамабіль Alfa Romeo 1996 года выпуску загарэўся проста ў гаражы. Мяркуецца, што прычынай пажару стала замыканне праводкі.

Ад агню акумулятар машыны прывёў у рух электрастартэр. На машыне была ўключаная перадача, таму ахопленая агнём Alfa Romeo выехала з гаража на дарогу. Там палаючы аўтамабіль сутыкнуўся з прыпаркаванымі Porsche Cayenne і Nissan XTerra.

Аўтамабілі атрымалі розныя механічныя пашкоджанні. Але калі б сведкі не адцягнулі палаючую машыну, шкода магла б быць значна большай.

Фота — adt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі