У Мінску адкрыецца Міжнародны кінафестываль “Лістапад”

У Мінску адкрыецца Міжнародны кінафестываль “Лістапад”

Адкрыццё Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” пройдзе ў Мінску 6 лістапада. Цырымонія адкрыцця адбудзецца ў 19.00 ў кінатэатры “Масква”. Падчас цырымоніі адбудзецца модны паказ, а таксама канцэрт папулярных беларускіх выканаўцаў. Таксама на адкрыцці фестывалю ўручаць прыз прэзідэнта краіны “За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве”.

Плануецца, што цырымонію наведае спецыяльная госця — французская актрыса і рэжысёр Фані Ардан. Завяршыць цырымонію паказ фільма Гіёма Ніклу “Даліна кахання”.

Кінафестываль “Лістапад” — найбуйнейшы кінафорум у нашай краіне, які праходзіць штогод, пачынаючы з 1994 года. Першапачаткова ён задумваўся як творчая пляцоўка для кінематаграфістаў СНД і Балтыі, аднак на сёння яго геаграфія істотна пашырылася. Напрыклад, у сёлетняй праграме ёсць фільмы з самых розных краін Еўропы і нават з Паўднёвай Карэі.

Фестываль будзе працягвацца да 13 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі