У Мінску абвешчаны прысуд па справе аб дамоўных матчах

У Мінску абвешчаны прысуд па справе аб дамоўных матчах

У чацвер, 12 кастрычніка, суд Партызанскага раёна Мінска агучыў прысуд па справе аб дамоўных матчах. Асуджаныя 15 чалавек — замоўцы, арганізатары і ўдзельнікі дамоўных матчаў. Яны атрымалі альбо абмежаванне волі, альбо штрафы.

Як інфармуе “Прессбол”, Вячаслаў Замара і Юрый Сыраквашка атрымалі па 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу, Уладзімір Макоўскі — 2 гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Яраслаў Лемік, якому пракурор прасіў прызначыць абмежаванне волі, атрымаў штраф — 92 тысячы рублёў. Штрафы атрымалі яшчэ 11 чалавек: Віталь Жалудак, Сяргей Шуманаў, Аляксандр Лебедзеў, Андрэй Парываеў, Аляксандр Цішкевіч, Ілля Гаўрылаў, Юрый Рыжко, Ігар Жураўлёў, Ягор Гудзель, Вячаслаў Палазнік, Аляксей Саковіч. Найбольшы штраф сярод іх атрымаў Жалудак — 27,6 тысячы рублёў.

Усе абвінавачаныя прызналі сваю віну. У судзе дамоўнымі паядынкамі назвалі гульні “Іслач” — “Дынама” (Брэст) у вышэйшай лізе (30 красавіка 2016 года; лік — 2:4), БАТЭ — “Граніт” — кубкавы паядынак (20 лістапада 2015 года, 5:0), матчы першай лігі — “Прамень” — “Гомельчыгунтранс” (25 чэрвеня 2016-га; 3:1), “Ашмяны” — “Прамень” (2 ліпеня 2016 года; 3:3), “Баранавічы” — “Ашмяны” (5 чэрвеня 2016-га; 1:0).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі